КОТ-СТУДЭНТ - часопіс пра журналістаў і для журналістаў


На працягу многіх гадоў будучыя журналісты, але цяпер яшчэ студэнты, пішуць неблагія артыкулы на семінары, для здачаў залікаў і экзаменаў. Гэта могуць быць матэрыялы, зробленыя як за тыдні неімаверна цяжкага збору матэрыяла,так і за паў-пары, бо лянота адалела/часу няма і г.д. Гэтыя артыкулы не павінны знікнуць у нябыт, таму мы і вырашылі стварыць праект "Кот-студэнт". Яго назва тлумачыцца вельмі проста - гэта імя аднаго з часопісаў, які быў зроблены з мэтай атрымаць залік і ён ніколі не ўбачыць свет у надрукаваным выглядзе... хоць і зробіць гэта ў электронным. Мы ўжо чакаем Вашых матэрыялаў, і з вялікай радасцю выкладзем іх на старонках нашага праекта.

Далучайцеся да нас, пішыце разам з намі, пішыце нам!

Праект павінен жыць!

P.S. Выбачайце за прымітыўны дызайн - сессія, але поўны варыянт будзе ўжо зусім хутка.

Звязацца з намі або даслаць новыя матэрыялы можна праз асабістыя допісы ў праекце: "У кантакце" на старонцы "Кот Студэнт", альбо праз электронную пошту :kot@student.su

карта сайта