Ствараючы сям’ю кожны чалавек разлічвае, а хутчэй марыць, аб тым, што гэта назаўсёды, што каханне вечнае і не разаб’ецца яно аб паўсядзённасць, што б не казалі. Тым не менш, статыстычныя дадзеныя вымушаюць задумацца аб “падводных каменнях”, якія чакаюць моладых людзей. Некаторыя з такіх каменняў можна прадбачыць, а значыць - пазбегнуць сутыкнення з імі. Менавіта гэта разважанне прывяло мяне да кандыдата псіхалагічных навук, Мясніковіч Святланы Анатольеўны.
- Так як размова пойдзе пра сямейныя адносіны, то пачаць варта
з таго, што такое сям’я…
- Ведаеце, з пункту гледжання псіхалогіі ёсць розныя кантэксты, але бліжэй за
ўсё сацыяльная псіхалогія, якая займаецца пытаннямі сямейнай сацыялізацыі. Сям’я
– гэта першасная сацыяльная група, якая дае чалавеку магчымасць рэалізаваць
сябе як асобу найбольш поўным спосабам, найбольш шырока. Са з’яўленнем сям’і
ў чалавека з’яўляецца шмат новых функцый: функцыя аховы, функцыя самарэгуляцыі,
функцыя самавыхавання. І калі абапірацца і зыходзіць менавіта з гэтага, то праблемы
сям’і пачынаюцца тады, калі чалавек не бачыць магчымасці рэалізаваць сябе ў
межах гэтай сацыяльнай групы. Яму дрэнна, ён незадаволены, і як вынік, шлюб
распадаецца. І наадварот, калі сям’я здольна выканаць функцыю развіцця асобы,
то гэта асоба з задавальненнем застанецца ў яе межах. Вельмі важна, што праз
сямейныя адносіны рэалізуюцца пэўныя моманты, звязаныя з імкненнем клапаціцца
аб іншых. А як яшчэ? Толькі такім шляхам чалавек можа зразумець, што ён добры,
што ён варты чагосьці, што ён для чагосьці патрэбны.
- Прыкладна 40 працэнтаў сямей распадаецца ў самым пачатку, у першыя чатыры
гады свайго існавання. Што выклікае праблемы, якія прыводзяць да такіх вынікаў?
- Праблемы звязаны ў першую чаргу з дашлюбнай падрыхтоўкай і з тым, што першасная
адаптацыя маладых людзей праходзіць не зусім адэкватна. У гэты перыяд яны прыстасоўваюцца
адзін да аднаго і адначасова індывідуалізуюцца ў межах сям’і не толькі ў псіхалагічным
плане, але яшчэ і матэрыяльна, духоўна. Вельмі часта праблемы ўзнікаюць таму,
што ў дашлюбны перыяд былі дапушчаны “прабелы”. Напрыклад, непрацяглым быў перыяд
сустрэч – адразу ўступілі ў шлюб, або ўступілі ў шлюб не дайшоўшы да кахання,
перажыўшы толькі закаханасць. А каханне і закаханасць - рэчы розныя! Каханне
– гэта актыўная зацікаўленасць у іншым чалавеку, што валодае унікальнымі характарыстыкамі,
наборам асобасных якасцей. А закаханасць – гэта толькі пачатак, паверхня тых
момантаў, сапраўдная глыбіня якіх бачна менавіта ў каханні. І калі казаць аб
праблемах як маладых сем’яў, так і сем’яў са стажам, то яны пачынаюцца з наступнага:
і муж, і жонка імкнуцца да таго, каб іх кахалі, не спрабуючы навучыцца кахаць.
- Значыць, можна гаварыць пра тое, што дашлюбны перыяд на стабільнасць адносін
уплывае самым непасрэдным чынам?
- Так. Калі дашлюбны перыяд увогуле адсутнічаў ці быў непрацяглым, то першыя
праблемы з’яўляюцца вельмі рана, і шлюб распадаецца – хацелі аднаго, атрымалі
іншае. А прычына тут простая – вельмі мала агульных перажыванняў. Тое ж самае
адбываецца, калі гэты перыяд зацягнуты, большы за тры гады. У такім выпадку
галоўную ролю, хутчэй за ўсё, адыгрывае неўпэўненнасць у партнёры. Зразумела,
гэта залежыць яшчэ і ад храналагічнага ўзросту: калі адносіны пачынаюцца ў пятнаццаць,
і чакаюць тры – чатыры гады, каб можна было стварыць сям’ю – гэта нармальна.
А вось калі гэта ўзрост, у якім звычайна ствараюць сям’ю, то можна казаць пра
пэўныя праблемы. Напрыклад, жанчына вельмі актыўная, мужчына, наадварот, паcіўны.
У такім выпадку ён будзе чакаць крокаў з боку такой жанчыны. Трэба адзначыць,
што шлюбы, у якіх жонка з’яўляецца ініцыятарам, у большасць выпадкаў распадаюцца,
а ў псіхалагічным плане такі шлюб з’яўляецца неадэкватным. Традыцыйна мужчына
павінен рабіць першы крок, задача ж жанчыны ў тым, каб падрыхтраваць яго да
гэтага, а ні ў якім выпадку не прыйсці і сказаць: “Дарагі, давай ажэнімся”.
Такія шлюбы безумоўна ёсць, іх шмат, але ў іх шмат праблем.
- А як наконт такой з’явы, як грамадзянскі шлюб? Сёння для многіх гэта своеасаблівы
пераход ад сустрэч да афіцыйных адносін.
- Па гэтаму пытанню няма адзінага меркавання. З аднаго боку, станоўчым з’яўляецца
той факт, што гэта добрая магчымасць даведацца, які чалавек у паўсядзённым жыцці.
Эпізадычныя сустрэчы не могуць даць настолькі поўнай карціны, яна складваецца
толькі ў выпадку, калі людзі жывуць побач. І ў гэтым несумненны плюс. З другога
боку, мінусам з’яўляецца тое, што адбываецца апаўсядзёнванне адносін, якія ёсць
да шлюбу. Вельмі часта мае месца згасанне пачуццяў. І тут яшчэ шмат пытанняў,
напрыклад, па якой прычыне мужчына выбірае грамадзянскі шлюб. Адказ можа быць
наступным – гэта дазваляе яму адчуваць сябе свободным, без штампа ў пашпарце,
і адначасова карыстацца ўсімі момантамі сямейнага жыцця. Зноў жа, такі шлюб,
можа быць вынікам неўпэўненасці партнёраў адзін у адным.
- Існуе такое паняцце, як “неправільная матывацыя” ўступлення ў шлюб. Гэта як?
- Крыху папраўлю. У псіхалогіі увогуле спрабуюць пазбегнуць такіх слоў, як “правільны”
ці “неправільны”. Тут хутчэй падыйдзе “адэкватны” або “неадэкватны”. Часцей
за усё звяртаюцца да самай звычайнай трактоўкі, якая матывіруе шлюб двума прычынамі:
“па каханню” і “па разліку”. І кажуць аб тым, што па каханню добра, а вось па
разліку - не зусім. У ідэале, матывацыя аднаго павінна дапаўняць, кампенсаваць
матывацыю другога. Важную ролю тут адыгрываюць сацыяльныя ўстаноўкі, напрыклад,
ёсць варыянт спробы праз шлюб аддзяліцца ад аўтарытарных бацькоў, некаторыя
ўступаюць у шлюб таму, што дайшлі да ўзросту, калі гэта прынята рабіць або для
таго, каб пазбегнуць адзіноты. І тут галоўнае не прычына, па якой чалавек уступае
ў шлюб, а момант, звязаны з тым, наколькі яму гэта патрэбна. Можна выйсці замуж
па разліку, без кахання, і пры гэтым пражыць з чалавекам усё жыццё, лічачы для
сябе гэта сапраўднай неабходнасцю.
- Здараецца, што стварыўшы сям’ю, маладыя людзі амаль на другі дзень расчароўваюцца
ідзін у адным.
- Так. Тут варта сказаць пра такую з’яву, як ідэалізацыя. Увогуле, вельмі добры
момант, але яго трэба перажыць, іначай расчаравання не пазбегнуць. Па вызначэнню,
і каханне, і закаханасць уключаюць ідэалізацыю партнёра. Тыя, хто нам падабаецца,
хто нам эмацыйна блізкі, хто прыгожы, у рэшце рэшт, надзяляецца самымі лепшымі
якасцямі. У ідэалізацыі няма нічога дрэннага, але праблема ў тым, што калі яна
застаецца неразвітай, гэта значыць, чалавек стварае сабе куміра і адмаўляецца
бачыць яго рэальныя рысы, то затым, калі “бачанне” ўсё ж такі прыходзіць, пачынаюцца
незразумелыя патрабаванні вярнуцца ў той ідэальны вобраз. А як чалавек можа
вярнуцца ў гэты вобраз, калі ён ніколі і не быў такім, якім яго ўяўлялі?
- Ці магчымы негатыўны ўплыў узросту мужа і жонкі на іх адносіны?
- Тут зноў жа няма адназначнага адказу. Усё залежыць ад таго, наколькі муж і
жонка падыходзяць адзін аднаму, разумеюць свой узрост і ўзрост партнёра. Можна
мець аднолькавы храналагічны ўзрост, але зусім розны псіхалагічны, і наадварот,
розніцу ў дзесяць год, а псіхалагічна нічым не адрознівацца. А праблемы, безумоўна,
ёсць. Напрыклад, у сем’ях, дзе розніца ва ўзросце вялікая, старэйшы член сям’і
будзе выконваць яшчэ і бацькоўскую функцыю, гэта ў пэўнай ступені абмяжоўвае
асобасны рост малодшага – ну не жадае саракагадовая жанчына заставацца вечнай
дзяўчынкай толькі таму, што яе мужу шэсцьдзесят! Калі разглядаць сям’ю, дзе
малодшым з’яўляецца мужчына, то гэта можа быць звязана з яго жаданнем перакласці
адказ